На тутэйшых трэнажорах ужо набіраюць форму нават знакамітыя беларускія спартоўцы

Інфармацыя пра Moby Dick Gym разышлася па сеціве пасля таго, як тут вырашыў працаваць беларускі саксафаніст і фітнэс-інструктар Павел Аракелян. Да яго ўжо выстройваецца чарга з паненак, якія прагнуць скінуць лішні дзясятак кілаграмаў ці проста набраць аптымальныя  для жыцця фізічныя кандыцыі. Як аказалася, спартовы клуб заснавалі беларускія музыкі. А канкрэтна — басіст Brutto Дзяніс Стурчанка, бубнач Уладзімір Бегер, кантрабасіст Аляксандр Яфімаў (абодва з «Ягор Забелаў Трыа») і перкусіяніст Аганэс Аванесян.